Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск

2

Пра гэта жонка Бяляцкага даведалася з ліста, які ён адаслаў 12 лютага. Зараз калегі арыштаванага праваабронцы высвятляюць, ці давезлі ўжо Бяляцкага да бабруйскай папраўчай установы, ці Алесь застаецца “на этапе”.

Папраўчая калонія № 2  размяшчаецца на ўскраіне Бабруйска. Пабудаваная 46 год таму. Тут адбывалі пакараньне палітвязьні Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім. У бабруйскай калоніі сядзяць каля тысячы асуджаных. Асуджаныя на тэрыторыі калоніі вырабляюць драўляную тару, спецвопратку, пагоны, шаўроны, вымпелы, нашыўкі для сілавых структур. Раней зняволеных вазілі працаваць на Шынны камбінат. Там для іх быў створаны адмысловы цэх. Цяпер на шынны зэкаў не возяць.

Нагадаем, што менавіта ў Бубруйску некаторы час трымалі Андрэя Саннікава. Менавіта там адбыўся інцыдэнт, калі да Саннікава спрабавалі пасадзіць чалавека, хворага на адкрытую форму сухотаў. Самае прыкрае, што гэтага чалавека апазнаў іншы грамадскі актывіст Андрэй Бандарэнка, які таксама сядзеў у Бабруйску. Ен расказаў, што да яго таксама спрабавалі “падсяліць” менавіта гэтага хворага. Такім чынам, Бяляцкі трапіў у калонію, дзе метадам ціску на асуджаных не выбіраюць.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!