Беларусы ў Расіі асімілююцца

4

Ён параўнаў дадзеныя перапісу насельніцтва 20 гадоў таму, калі беларусамі сябе назвалі 1 мільён 200 тысяч чалавек, і 10-цігадовай даўніны, калі беларусамі назваліся 800 000 чалавек. Летась такіх было крыху больш за паўмільёна чалавек.

Пісьменнік лічыць, што ў гэтым вінаваты беларускія ўлады, бо яны не аказваюць падтрымку беларусам у Расіі, не прапагандуюць беларускую мову. “Без беларускай мовы заставацца беларусам па-за беларускамоўным асяроддзем – немагчыма”, — лічыць Казакоў. 

Ён паведаміў, што ніводнай школы з беларускай мовай навучання ў Расіі няма. У Башкірыі ёсць адзін клас, ёсць клас у Іркуцку, бо там аселі беларусы яшчэ пасля Сталыпінскай рэформы”. Пісьменнік дадаў, што “калі нас стане менш за 100 тысяч гэта ж менш, чым чукчаў”.


Няма запісаў для адлюстравання