Беларусаў у Латвіі заклікаюць галасаваць супраць рускай мовы

3

Пазіцыю беларускага цэнтру падтрымлівае праваабаронца Валерыя Навадворская, таксама, дарэчы, наша зямлячка (Валерыя Іллінічна нарадзілася ў Баранавічах), якая цяпер знаходзіцца ў Рызе. Падчас прэс-канферэнцыі яна заявіла, што “рэферэндум ініцыяваны спецслужбамі Расіі”, галоўнай мэтай якога з’яўляецца спроба “пасварыць народы Латвіі”. Яна сказала, што доўг кожнага рускамоўнага грамадзяніна схадзіць на рэферэндум, “прагаласаваць супраць рускай мовы, сфатаграфаваць свой бюлетэнь, выйсці з горда ўзнятай галавой і прадэманстраваць свой выбар. Менавіта гэта можа паслужыць білетам у грамадзянскую супольнасць Латвіі”.  

У заяве каардынацыйнага цэнтру гаворыцца:

Незалежная дзяржава, матчына мова, нацыянальная адметнасць, культура i традыцыi застаюцца асноўнымi каштоўнасцямi для кожнага народу.

Дваццаць гадoў мiнула ад часу аднаўлення незалeжнасцi Беларусi , кал беларусы пачалi адраджэнне роднай мовы, нацыянальнай культуры i традыцыяў.

На вялiкi жаль, наша родная беларуская мова паўсюдна дыскрымінуецца i нiшчыцца ў вынiку доўгатэрмiновай абмежавальнай палiтыкi, якую ў Беларусi праводзiць аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкi пасля рэферэндуму 1995 году, калi рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай.

Урад Беларусi скарацiў або адмянiў ўсе курсы, якія выкладаюцца па-беларуску ў вышэйшых навучальных установах, выданне навуковых кнiжак, класiчнай прозы i паэзii, дзiцячай лiтаратуры. Выяўлены шматлiкiя выпадкi затрыманняў мiлiцыяй i адмовы надання працы людзям толькi таму, што яны ў  штодзённым жыццi размаўляюць па-беларуску. Дзяржаўная адмiнiстрацыя пад кiраўнiцтвам Аляксандра Лукашэнкi загадала замянiць беларускую мову навучання на рускую ў большасцi сярэднiх школ i дзiцячых садкоў. У гэты час беларускамоўныя сем’ i збіраюцца у прыватных дамах i кватэрах, каб выкладаць сваім дзецям родную мову  i сапраўдную гсторыю нашай краiны пад рызыкай нападу сiлаў бяспекi кiруючага рэжыму ў Беларусi.

Вашыя дамы знаходзяцца тут у Латвii i вы з’яўляецеся iстотнай часткай латвiйскага грамадзтва.

Мы звяртаемся да вас, каб абаранiць легiтымныя канстытуцыйныя правы i каштоўнасцi вашых латышскiх суайчыннiкаў. Мы заклiкаем вас 18 лютага наведаць выбарчыя ўчасткi i прагаласаваць супраць змен у Канстытуцыю Латвii  i супраць надання рускай мове афiцыйнага статусу другой дзяржаўнай мовы ў Латвii”.


Няма запісаў для адлюстравання