Нясіце старызну ў вогнішча

2

19 лютага адбудзецца “Сустрэча Масленіцы”, а 26 — “Провады Масленіцы”. Святочныя мерапрыемствы ў гэтыя дні будуць працягвацца з 11 да 16 гадзін. Канцэрт фальклорных калектываў пачнецца а 12 гадзіне. Падчас свята можна даведацца, што значыць “Масленіца” і як у старажытнасці яна святкавалася: з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся да стала і каму аказвалі асаблівую пашану.

Асаблівасцю свята “Сустрэча Масленіцы” стане паказ унікальных абрадаў і традыцыйных элементаў святкавання Масленіцы, сумесны выраб пудзіла Зімы, якое спальвалася ў апошні дзень святочнага тыдня – Даравальную нядзелю.

“Провады Масленіцы” уразяць асаблівай весялосцю і гуллівасцю, характэрнымі для Праводнай нядзелі – апошняга дня масленічнага тыдня. Менавіта ў гэты дзень і будзе спалена вырабленая ў дзень сустрэчы Масленіцы пудзіла Зімы. Калі ж вы хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот, нясіце старызну, якую таксама спаліце на гэтым вогнішчы.


Няма запісаў для адлюстравання