Маладыя беларусы знікаюць адзін за адным

3

У Міёрах ад 1 студзеня шукаюць 17-гадовагаУладзіміра Драгуна. У 2 гадзіны ночы ён пакінуў дыскатэку ў мясцовым Доме культуры, і больш яго не бачылі. Пошукі не спыняюцца да гэтай пары. Журналістам у Міёрскім РАУС паведамілі, што версій разглядаецца некалькі, але агучваць іх пакуль рана. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «знікненне чалавека».

Дагэтуль няма звестак з Ліды. Там другі месяц шукаюць 19-гадовага Івана Лукашуна. Трагічныя сцэнарыі амаль аднолькавыя: хлопец пакінуў дыскатэку, і больш яго ніхто не бачыў. Следства схіляецца да версіі, што гэта няшчасны выпадак. Іван пайшоў у бок АЗС, за якой знаходзіцца некалькі пажарных вадаёмаў і балота. Праўда, абследаванне вадаёмаў выніку не дало – цела хлопца вадалазы не знайшлі. І гэта дае надзею бацькам Вані, што іх адзіны сын жывы.

Пра трэцюю трагедыю – знікненне ў навагаднюю ноч васьмікласніцы Лядзецкай сярэдняй школы Столінскага раёна Юліі Ляшук – пісалі амаль усе СМІ. Школьніца пайшла з сяброўкай на дыскатэку і не вярнулася дамоў. Яе шукала ўся вёска, міліцыя, МНС. 15 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 17-гадовага хлопца з гэтай жа вёскі, які адразу прызнаўся ў злачынстве і паказаў, дзе закапана цела васьмікласніцы. Ён падрабязна расказаў, як блытаў сляды пасля забойства, каб міліцыя падумала, што гэтае дзікунства ўчыніў хтосьці чужы, не аднавясковец.

Зараз высвятляецца, што, магчыма, быў яшчэ і саўдзельнік забойства. Ён ужо затрыманы. Гэта 18-гадовы жыхар вёскі Лядзец.


Няма запісаў для адлюстравання