Еўрадэпутат Мігальскі нагадвае, што Іван Шыла быў затрыманы 14 лютага каля офіса ПЭН-цэнтра, калі ён ішоў туды для ўдзела ў цырымоніі ўзнагароджання прэміяй “Люблю Беларусь”. Івана Шылу накіравалі ў турму што на вуліцы Акрэсціна адбываць 22 сутак арышту. 20 сутак ён павінен адседзець за пікетаванне каля калоніі ў Горках, дзе адбываў пакаранне лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч. Яшчэ двое сутак Івану далі за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту ў Салігорску. 

Марэк Мігальскі нагадвае, што Іван з’яўляецца студэнтам універсітэта Сілезіі па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён заклікаў Радаслава Сікорскага і Лешэка Шарэпку як мага хутчэй умяшацца ў справу і патрабаваць вяртання Шылы на вучобу ў Польшчу. 



Поделиться ссылкой: