Людзі збіралі подпісы, выходзілі на сходы, запрашалі прадстаўнікоў гарадскіх уладаў, тлумачылі, што будаўніцтва дома ў двары, дзе і без таго шчыльная забудова, будзе пагражаць экалагічнай бяспецы ў мікрараёне. Нарэшце чыноўнікі іх супаколі і афіцыйна паведамілі, што ніякага будаўніцтва распачата не будзе.

Але, як высветлілася, людзі рана ўзрадаваліся. Днямі стала вядома, што, згодна з зацверджаным генеральным планам забудовы Першамайскага раёна сталіцы, на тым самым спрэчным месцы плануецца будаўніцтва шматпавярховіка.

Сёння ў будынку школы № 177 адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі з жыхарамі мікрараёна. Пры гэтым улады асабліва не афішыравалі месца і час правядзення схода. Тыя, хто выпадкова даведаўся пра мерапрыемства, распаўсюдзілі інфармацыю сярод сваіх знакомых, каб тыя прыйшлі на сход.

Пачатак сходу пачнецца ў 18.00.



Поделиться ссылкой: