КДБ пачаў вяртаць грошы і рэчы, якія забралі падчас ператрусу

2

Пра гэта гаворыца ў лісце КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Грошы забралі падчас ператрусу, які адбыўся на кватэры Наталлі летась 14 студзеня, калі ў рамках крымінальнай справы, распачатай следствам пасля падзеяў 19 снежня, былі праведзены ператрусы на кватэрах дзесяткаў грамадзян.

Разам з камп’ютэрам і носьбітамі інфармацыі, следчыя забралі і грошы, якія захоўваліся ў сям’і. Амаль год жанчына вяла ліставанне з рознымі ўстановамі, каб вярнуць сваю маёмасць. Пракуратура адказвала ёй, што “статус і месца знаходжання адабранай па справе маёмасці будуць вызначаныя ў ходзе папярэдняга раследвання, і рэчы, якія не адносяцца да крымінальнай справы будуць перададзеныя ўладальніку следчым аддзелам УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці”.

Толькі праз год і месяц сям’я нарэшце зможа забраць сваю маёмасць, у якую ўваходзяць таксама фатаграфіі з сямейнага архіву.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!