Іван з’яўляецца адным з арганізатараў урачыстай цырымоніі, падчас якой запланавана ўручэнне прэміі “Люблю Беларусь” у некалькіх намінацыях. 

ПЭН-центр знаходзіцца на тэрыторыі Савецкага раёна сталіцы. Магчыма, менавіта туды спачатку адвезлі Івана. Летась яго завочна пакаралі арыштам на 20 сутак за правядзенне пікету каля папраўчай калоніі ў Горках, дзе лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч адбываў пакаранне.

 Апроч таго, Іван Шыла павінен адседзець двое сутак за ўдзел у адной з так званых маўклівых акцый, якія летась мелі месца ў сталіцы і іншых гарадах краіны.

Поделиться ссылкой: