Пры гэтым асноўную ўвагу КДБ мае надаць правядзенню выбарчай кампаніі.
“Улады і сілавыя структуры не зрабілі ніякіх высноваў за мінулы год. А гэта значыць, што спецслужбы зноў рыхтуюць сілавы сцэнар”, — лічыць палітык. “Менавіта ад дзеянняў сілавых структур і трэба забяспечваць бяспеку грамадзян Беларусі. Асноўнай задачай КДБ, як і іншых сілавых структур, павінна стаць вяртанне іх у прававыя рамкі, выкананне закону і спыненне гвалту, асабліва падчас выбараў”, — заявіў Віталь Рымашэўскі.