Фільм выклікаў шмат крытыкі з боку прадстаўнікоў дэмакратычнага лагера.  Правааабронца Уладзімір Букоўскі назваў яго аперацыяй ФСБ. Ён лічыць, што аўтары фільма праігнаравалі такія важныя моманты ў кар’ере Пуціна як выбухі жылых дамоў у 1999 годзе, а таксама яго стасункі з Барысам Беразоўскім. На думку Букоўскага, Пуцін “выглядае салідным дзяржаўным дзеячом, які стрымаў усе свае абяцанні” і ніякага крытычнага асэнсавання яго дзейнасці ў фільме няма.  На думку праваабаронцы, фільм “прадстаўляе пуцінскую версыю” гісторыі Міхаіла Хадаркоўскага і “перадае ўсю гэтую лухту аб тым, нібыта Пуцін быў адданым саюзнікам Захада ў барацьбе з тэрарызмам”. “Калі б Крэмль замовіў гэты фільм сваім прапагандыстам, яны не здолелі б выставіць яго ў лепшым святле” – піша праваабаронца.

Фільм быў паказаны ў 2011 годзе ў Вялікабрытаніі і выклікаў хвалю крытыкі з боку рускіх эмігрантаў, якія абвінавацілі аўтараў у прапуцінскай пазіцыі.

Тым часам сёння з раніцы ў інтэрнэце з’явіўся сюжет у жанры псеўдадакументальнага рэпартажу пра арышт і суд над Уладзімірам Пуціным. А пазней у блогу Аляксея Навальнага быў змешчаны сапраўдны ролік, на якім зафіксавана, як у чарговы раз на спартыўным мерапрыемстве быў асвістаны прадстаўнік Уладзіміра Пуціна:

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»