Дык узаемна?

10

У гэты раз выбіраць аднаго «Змагара году» палічылі некарэктным, уганарваўшы адразу некалькі асобаў, у тым ліку журналіста Андрэя Пачобута, палітвязняў Статкевіча, Беляцкага ды інш., Мікіту Ліхавіда, галоўнага рэдактара сайта «Народнай Волі» Дзмітрыя Галко, прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку.

У «беларусізацыі» прыз узяў гамяльчанін Ігар Случак, які дапякаў дзяржаўныя ўстановы краіны патрабаваннем адказваць на ягоныя запыты па-беларуску. У намінацыі Pro-Belarus адзначаецца чалавек ці арганізацыя, якая найбольш спрыяе вядомасці пра Беларусь сярод замежнікаў. Пераможцам у ёй стаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. У намінацыі «Палітыка» перамог Вячаслаў Дзіянаў – за «маўклівыя рэвалюцыі». Не застаўся без узнагароды арганізатар «Стоп-бензіну» Арцём Шаркоў. Ён перамог у намінацыі «Грамадская чыннасць».

Пераможца ў намінацыі «Спорт», на жаль, не атрымае ўзнагароды ўжо ніколі. Кіраўнік федэрацыі амерыканскага футбола Ігар Жукоўскі загінуў у аўтакатастрофе яшчэ ў кастрычніку. Менавіта стараннямі Ігара ў Мінску з’явіўся клуб з прыгожай назвай «Ліцвіны».

У «Культуры», дзе сярод намінантаў быў Сяргей Міхалок, тым не менш упэўненую перамогу атрымала Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма» за ролік па гісторыі Беларусі. Нарэшце ў  намінацыі «Журналістыка» перамагла Марына Коктыш.

Пасля ўручэння прэміі «Наша Ніва» запытала ў пераможцаў і прысутных, за што ж яны любяць Беларусь:


Няма запісаў для адлюстравання