Спіс лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь” пашыраецца

8

Прэміі будуць уручаць у васьмі намінацыях –  «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Грамадзкая чыннасьць», «Журналістыка», «Змагар году», «Спорт» і «Pro-Belarus».

Аргкамітэт цырымоніі паведамляе, што сярод сёлетніх намінантаў – Ігар Случак, мабільны апэратар Life:), польскі палітык Марэк Мігальскі, рух Femen, Наталля Каляда, Вячаслаў Дзіянаў, Віктар Марціновіч, Сяргей Міхалок ды іншыя. На атрыманьне прэміі прэтэндуе больш за паўсотню чалавек.

Журы, у склад якога прапанавалі ўвайсці ранейшым лаўрэатам прэміі – Міхаілу Пашкевічу, Андрэю Дынько, Мікалаю Халезіну, Алегу Гулаку, Ніне Шыдлоўскай, Алене Макоўскай, Лявону Вольскаму, Уладзіміру Някляеву ды іншым, — будзе галасаваць ва ўсіх намінацыях акрамя намінацыі “Змагар года”.

Малады Фронт назаваў лаўрэатаў у гэтай катэгорыі — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зміцер Галко, усе 16 палітычных зняволеных, якія застаюцца за кратамі. Сваё рашэнне сябры арганізацыі абгрунтавалі тым, што было б некарэктна галасаваць за кагосці з вышэйназваных асобаў, бо кожны з іх летась прадэманстраваў сілу духа і мужнасць, прайшоў праз складаныя выпрабаванні.

Цырымонія адбудзецца ў памяшканні сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру ў 17 гадзін.


Няма запісаў для адлюстравання