Грамадзяне могуць дапамагчы пабудаваць дзіцячы хоспіс

0

Хоспіс пабудуюць у Мінскім раёне блізу Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Пакуль вядзецца падрыхтоўка архітэктурнага праекта.

Ганна Гарчакова сказала журналістам: “У нас чатыры мільёны працоўнага насельніцтва ў краіне, калі кожны купіць хаця б адну цагліну, то разам мы пакрыем выдаткі на будаўніцтва”. Яна запэўніла, што падчас акцыі, якая пачнецца ў сакавіку, кожны зможа атрымаць сэртыфікат, які засведчыць колькі чалавек набыў цаглінак.

Стары дзіцячы хоспіс нязручны для персанала, а таксама для пацыентаў. Новы павінен будзе адпавядаць міжнародным стандартам. 


Няма запісаў для адлюстравання