Прысуд "Нашай Ніве"

7

Дзяніс Сухавараў — той самы журналіст, які спачатку атрымаў узнагароду на конкурсе “Тэлевяршыня” за журналісцкае расследванне “Іграманія”, а потым трапіў пад крымінальную справу нібыта за махінацыі з крэдытамі, якія, як сцвярджала следства, спускаў у казіно і на ігравых аўтаматах. Першы суд вынес Сухавараву прыгавор на пяць гадоў з канфіскацыяй, але потым гэты прысуд быў абскарджаны і адменены, а сам Дзяніс Сухавараў — апраўданы. 

За апісанне гэтай гісторыі на момант першага прысуду Сухавараў вырашвў судзіцца адразу з двумя незалежнымі СМІ — агенцтвам БелаПАН і газетай “Наша ніва”, а таксама з журналістам Вячаславам Будкевічам. Тэлежурналіст абурыўся тым, што фігураваў у паведамленнях як “махляр”, у той час як прысуд па яго справе яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Цікава, што ў вышэйзгаданых паведамленнях інфармацыя падавалася са спасылкай на пракуратуру Мінска і ГУУС Мінгарвыканкама, але былы журналіст АНТ вырашыў сыскаць маральную шкоду з калег.  Ен патрабаваў, каб БелаПАН і “НН” абверглі распаўсюджаныя звесткі, і хацеў агулам спагнаць з іх 50 мільенаў  рублёў.

Як паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, суд адхіліў зыск да БелаПАН і В. Будкевіча, але часткова задаволіў яго ў дачыненні да “Нашай нівы”, прысудзіўшы ёй кампенсаваць маральныя страты Дзяніса Сухаварава сумай у 5 мільенаў беларускіх рублёў.
“Я не згодны з рашэннем суда. Не лічу, што газета “Наша Ніва” вінаватая перад грамадзянінам Сухаваравым, – пракаментаваў вынікі слуханняў галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко. – Яго гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя больш пацярпелі ад яго ўласных дзеянняў, чым ад якіх бы то ні было публікацый… На момант публікацыі інфармацыя пра грамадзяніна Сухаварава рэчаіснасці адпавядала – яму быў вынесены прысуд. А слова “махляр” пазначала яго працэсуальны статус – “абвінавачаны ў махлярстве”. Гэта не была маральная ацэнка яго дзеянняў”.
Паводле Андрэя Скурко, рэдакцыя яшчэ не атрымала матывацыйнай часткі прысуду – яе абяцалі даслаць прыкладна праз тыдзень. “Пабачыўшы яе, канчаткова вырашым, ці будзем аспрэчваць рашэнне суда”, — заявіў галоўны рэдактар “Нашай нівы”.



Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!