Напомним, Любоў Кавалёва, маці асуджанага да смяротнага пакарання  Уладзіслава Кавалёва, звярталася з просьбай вынесці рашэнне аб прызнанні неканстытуцыйным палажэння Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, якое не прадугледжвае прыпыненне выканання  смяротнага пакарання ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамлення ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У адказе Канстытуцыйнага суда паведамляецца, што ёсць спецыяльна ўпаўнаважаныя органы, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд, і толькі па іх зваротах выносіцца заключэнне аб  неканстытуцыйнасці нарматыўна-прававых актаў, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Юрыст Раман Кісляк не згодзен з такім адказам Канстытуцыйнага суда. Па словах праваабаронцы, Любоў Кавалёва звярталася ў суд з просьбай выносіць не заключэнне, а менавіта рашэнне, і такая практыка існуе. Канстытуцыйны суд па заявах грамадзян прымае рашэнне, дзе даецца ацэнка асобным сферам на прадмет іх суадносінаў з Канстытуцыяй альбо міжнародна-прававымі актамі.

Поделиться ссылкой: