Спачатку – рэформы, і толькі потым перагляд “чорных спісаў”

2

У прыватнасці, аб выключэнні з гэтага спіса рэктараў беларускіх ВНУ.

На думку камітэта, выключэнне са спісу паўплывае на рэалізацыю распрацаваных прапановаў для ўключэння Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Сябры камітэта падкрэсліваюць, што “рэктары беларускіх ВНУ, якія трапілі ў гэты спіс, адказныя не проста за пераслед студэнтаў і выкладчыкаў, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў, слова, асацыяцый, але яны адказныя за паўторную віктымізацыю ці паўторнае пакаранне ахвяраў палітычных рэпрэсій… Пасля адміністрацыйнага пакарання маладых людзей адлічаюць з ВНУ ці звальняюць з працы, пазбаўляючы правоў на адукацыю ці труд. Па юрыдычных мерках – гэта непрыхаванае сваволле. Кіраўнікі ВНУ, у якіх практыкуюцца такія супрацьпраўныя дзеянні, цалкам заслугоўваюць пакарання”.

У сваёй заяве Грамадскі балонскі камітэт сам чорны спіс рэктараў называе праявай сур’ёзных парушэнняў грамадзянскіх і акадэмічных правоў у сістэме вышэйшай адукацыі. Вышэйшая школа такім чынам пераўтварылася ў інструмент палітычных рэпрэсій.

Мы канстатуем, што сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў беларускіх ВНУ замацоўвае аўтарытарную сістэму кіравання вышэйшай школай, дэманструе поўнае неразуменне кіраўнікамі ВНУ фундаментальных акадэмічных каштоўнасцяў: унівэрсітэцкай аўтаноміі і акадэмічнай свабоды. Грэбаванне гэтымі каштоўнасцямі перашкаджае сёння беларускай вышэйшай адукацыі ўключыцца ў Балонскі працэс, стаць паўнавартасным членам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”, – гаворыцца ў заяве.

Паводле камітэта, паміж “чорным спісам” рэктараў і адмовай у прыёме Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі існуе прамая сувязь. Сябры камітэта лічаць, што выключэнне без усялякіх умоваў са спіса неўязных не дапаможа запусціць працэс рэфармавання вышэйшай адукацыі і прывесці да вырашэння пытання аб далучэнні Беларусі да Балонскага працэса. Умовамі павінны стаць “рэформы, якія кранаюць не толькі архітэктуру (структуру ступеняў адукацыі) ці іншыя тэхнічныя пытанні, але сістэму кіравання ВНУ, акадэмічныя правы студэнтаў і выкладчыкаў. І першым крокам, які б сведчыў пра перамены, павінна быць спыненне палітычных рэпрэсій і грубага парушэння акадэмічнай свабоды ў ВНУ”, – указваецца ў заяве Грамадскага балонскага камітэта (Беларусь).

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!