Не хапае адной “Арктыкі”…

7

Звычайнае ж дызельнае паліва замярзае пры 20-ці градусах. У цяперашнія маразы ўсе ўладальнікі дызельных “аўто” кінуліся за выратавальнай “Арктыкай”.

Нават пасля заявы «Белнафтахіма» аб тым, што арктычнае паліва з’явілася на ўсіх запраўках, на ўсіх паліва не хапае…

У Гродна за марозаўстойлівым палівам вадзіцелі стаяць у чарзе па некалькі гадзін. Праблема ў тым, што “Арктыку” адпускаюць толькі на чатырох аўтазаправачных станцыях, ды і на іх дэфіцытнае паліва толькі ў адной калонцы. За два тыдні на Гродзеншчыну паступіла з НПЗ 440 тон гаручкі, а заяўлена 780 тон.

Другая хваля маразоў, якая накочвае ў гэтыя дні, падахвочвае ўладальнікаў “стальных коней” запраўляцца па-максімуму, бо стаяць у люты холад на запраўцы – сабе даражэй. Затое аўтазапраўкі, у якіх маецца “Арктыка”, “на кані” – паліва разыходзіцца імгненна, да таго ж яно даражэй за звычайную салярку на 800 рублёў, каштуе 7100 руб. за літр. Апошнімі днямі на “Арктыку” пераходзяць нават вадзіцелі гарадскіх і міжгародніх аўтобусаў.   


Няма запісаў для адлюстравання