Каардынацыйная група “За Волю” прапанавала новы спіс палітвязняў

2

На паседжанні прысутнічалі 37 чалавек, у тым ліку сваякі палітвязняў Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Таццяна Францкевіч, Аляксандр Дзядок, праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, журналіст-блогер Юрась Навіцкі, грамадскі актывіст Мікалай Казлоў, намеснік старшыні руха “Разам” Аляксандр  Макаеў, былы палітвязень Васіль Парфянкоў ды іншыя.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка распавёў пра лёс Юрыя Чыгілейчыка, які пасля адбыцця срока ў турме за махлярства вырашыў дапамагаць праваабаронцам і стаў валанцёрам праваабарончай арганізацыі “Платформа”. З дапамогай Юрыя Чыгілейчыка грамадству сталі вядомыя факты катаванняў у ПК-13 (г. Глубокае), факт самаспалення ў Івацэвіцкай калоніі ПК-5, была прадухілена правакацыя супраць Саннікава і Дашкевіча.

У заяве групы “За Волю” гаворыцца: “Міліцыя не давала Юрыю спакою, у яго зрабілі некалькі ператрусаў, супрацоўнікі міліцыі адкрыта пагражалі яму, што рана ці позна падкінуць наркотыкі, калі ён не спыніць сваё супрацоўніцтва з “Платформай”.  27 лістапада 2011 года, калі Юры выходзіў з дому, на яго напалі людзі ў масках. Яму падкінулі пакецік з наркотыкамі, збілі да непазнаваемасці так, што давялося для ўратавання жыцця рабіць аперацыю на галаву ў шпіталі г. Мінска. Зараз Юрыю знялі швы, але ж у яго вялікія праблемы з ныркамі, пячонкай і рукой. Яму інкрымінуюць  ч. 1 ст. 328 (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчаў), па якой прадугледжанна зняволенне да 5 гадоў. Цяпер Юры находзіцца ў турэмным шпіталі”.

Такім чынам у спісе палітвязняў прозвішчы 18 чалавек:

1.  Андрэя Саннікава
2.     Міколы Статкевіча
3.     Змітра Бандарэнкі
4.     Паўла Севярынца
5.     Змітра Дашкевіча
6.     Эдуарда Лобава
7.     Міколы Аўтуховіча
8.     Алеся Бяляцкага
9.      Ігара Аліневіча
10.    Аляксандра Францкевіча
11.    Міколы Дзядка
12.    Яўгена Васьковіча
13.    Паўла Сырамолатава,
14.   Арцёма Пракапенкі
15.   Сяргея Каваленкі
16.   Алеся Крутога
17.  Юрыя Чыгілейчыка
18.  Аляксандра Малчанава

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!