Як паведамляла “Народная Воля”, кіраўніцтва партыі БНФ звярнулася да ўсіх зацікаўленых палітычных сіл з ініцыятывай аб стварэнні супольнага арганізацыйнага аргкамітэта па сявткаванню чарговых угодкаў абвяшчэння Беларускай народнай рэсрублікі.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч расказаў пра некаторыя акалічнасці сявткавання:

“Святкаванне чарговых угодкаў абвяшчэння БНР плануецца падзяліць на дзве часткі: вулічная акцыя і зальнае так бы мовіць мерапрыемства”, — гаворыць ён. – Пакуль дакладна невядома ў якім фармаце пройдзе вулічная акцыя, гэтае пытанне яшчэ ўзгадняецца, але заяўка на яе правядзенне пададзена ў Мінгарвыканкам будзе ў любым выпадку. Што тычыцца зальнага мерапрыемства, то мы будзем настойваць на тым, каб яго дазволілі правесці ў Палацы рэспублікі. Калі ў гэтым нам будзе адмоўлена, будзем шукаць іншыя варыянты. Плануецца, што на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да святкаування 94-х угодкаў абвяшчэння БНР выступяць гісторыкі і адбудзецца святочны канцэрт”.



Поделиться ссылкой: