Зрынуты прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў цяпер нябедны грамадзянін Беларусі

2

Курманбек Бакіеў атрымаў беларускі пашпарт яшчэ ў жніўні 2010 года. Пра гэта паведамляе www.tut.by, але афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма.

 Кіргіскія СМІ паведамілі сёння аб тым, што Бакіеў набыў дом на ўскрайку беларускай сталіцы за 2 мільёна долараў. Раней была інфармацыя аб тым, што экс-прэзідэнт знаходзіўся ў адной з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым ён вёў актыўны лад жыцця, даволі часта выяжджаў на паляванне. Пазней у кіргіскай прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што былы прэзідэнт набыў сабе ўчастак зямлі пад Мінскам для будаўніцтва дома.

Неаднаразова кіргіскі бок звяртаўся да беларускіх уладаў, патрабуючы выдачы Курманбека Бакіева, які на радзіме абвінавачваецца ў шэрагу цяжкіх крымінальных злачынстваў. Беларускі бок то заяўляў, што Бакіева на тэрыторыі краіны няма, то папросту ігнараваў патрабаванні.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!