Сёння ўвечары вернікі сабраліся на сустрэчу для размоваў і абмеркавання кнігі Францішка Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ”, якая апавядае пра пакуты аўтара ў сталінскім ГУЛАГу. Нечакана ў будынак, пабіўшы ў вокнах шыбы і выламаўшы дзверы, уварваліся спецназаўцы ў масках, якія затрымалі ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, апроч дзяцей і іх мацярок, і ў спецаўтобусе даставілі затрыманых у Маскоўскі РУУС. Афіцыйнага абвінавачання пакуль не выносілася, як і складання пратаколаў, але на словах супрацоўнікі МУС патлумачылі, што затрыманні адбыліся з-за тэлефанавання на нумар “102”, з паведамленнем, што па адрасе, дзе знаходзіцца прыватны дом (зав. Загарадны), у якім і сабраліся вернікі, адбываецца выраб наркатычных сродкаў.

Афіцыйна затрыманым пакуль паведамілі, што іх затрымалі на 3 гадзіны для высвятлення асобы. Усяго ў РУУС занходзіцца 33 чалавекі, з іх 3 чалавекі выпусцілі.

Многія з затрыманых належаць да царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік”. Сустрэча адбывалася сяброўскім колам і не мела ў сабе прыкметаў рэлігійнай дзейнасці. Ліцвінскі клюб, які адбываецца ў гэтым прыватным доме штосераду – гэта традыцыйныя сяброўскія сустрэчы вернікаў. Дом знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і незаконнай рэлігійнай дзейнасці ў ім не адбываецца, ён не з’яўляецца “будынкам царквы “Ян Прадвеснік””.

Сведчанні відавочцаў нападу:



Поделиться ссылкой: