Таварыства аховы помнікаў абвінавачвае архітэктара “Мінскпраекта” у фальсіфікацыях

4

Астаповіч абвінавачвае архітэктара ў фальсіфікацыях.

Падставай для абвінавачання стаў артыкул за подпісам Гаўхфельда ў “Рэспубліканскай будаўнічай газеце” ад 31 студзеня. У артыкуле ішла гаворка аб рэканструкцыі забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай (цяпер – Зыбіцкая) у Мінску.

У якасці ілюстрацыі быў эскізны праект, распрацаваны “Мінскпраектам”. Антон Астаповіч заяўляе, што аб гістарычнай рэканструкцыі ў дадзеным выпадку гаварыць нельга, бо ніводная з пазіцый праекта не адпавядае матэрыялам комплексных навуковых даследаванняў. Ён лічыць, што эскіз падагнаны пад распрацаваны праект для яго апраўдання і пазнейшай легітымізацыі.

Антон Астаповіч у сваім лісце абвінавачвае Гаўхфельда ў парушэнні прафесійнай этыкі і просіць Саюз архітэктараў даць ацэнку яго дзеянням. 


Няма запісаў для адлюстравання