“Перайменаваць вуліцу Панамарэнкі”

7

75 гадоў таму ў 1937 годзе ў тагачасным СССР распачаліся масавыя рэпрэсіі. Сотні і сотні тысяч людзей былі закатаваныя ў засценках НКВД, расстраляныя, шмат дзяцей засталіся без бацькоў, мільёны загубленых чалавечых лёсаў. 

“Народная Воля” будзе друкаваць час ад часу прапановы людзей, якія на сабе адчулі тыя грагічныя падзеі нашай гісторыі. Наш чытач Уладзімір Мазанік прапаноўвае на тэлебачанні зрабіць адпаведную праграму, у якой бы дзеці, сваякі рэпрэсаваных маглі б распавесці свае гісторыі. Ён лічыць, што хапіла б па 2-3 хвіліны кожнаму.

Спадар Мазанік прапаноўвае апублікаваць рахунак, на які людзі маглі б пералічыць грошы на помнік. Размова нават не ідзе пра помнікі на ўсіх месцах масавых пахаванняў, а хаця б на помнік ва ўрочышчы Курапаты.

Пенсіянер прапануе перайменаваць вуліцу Панцеляймона Панамарэнкі, чалавека, які даваў згоду на арышт дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР, чалавека, які абражаў беларускую культуру і мову, фактычна падпісваў сьмяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў» (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам).

Уладзімір Мазанік кажа: “Трэба накіраваць зварот у Палату прадстаўнікоў, да ўрада і прэзідэнта. Нельга гэтага забываць, занадта дорага нам усё гэта абышлося”.


Няма запісаў для адлюстравання