“За сённяшнім рэжымам Беларусь пераўтвараецца ў адстойнік для былых дыктатараў. Лукашэнка абараняе Чавэса, Ахмадынежада, Кастра, Асада, у выніку чаго атрымліваецца, што ў самым цэнтры Еўропы ствараецца той самы ціхі вір, у якім чэрці водзяцца. Для народаў Сірыі, Кыргызстану, Венесуэлы, Ірану і Кубы Беларусь цяпер – змрочная чорная дзіра на мапе. Гэта кепска. Чаму так робіцца – пытанне рытарычнае” – выказаў сваё меркаванне Севярынец.
Ён дадаў: “Такое балотца для былых тыранаў ніяк не адпавядае вобразу светлай, узнёслай, духовай краіны пад сцягам Хрыста”.