Партыя БНФ ініцыюе аргкамітэт па святкаванню Дня Волі

3

Кіраўніцтва партыі выказвае спадзяванне, што супольнае адзначэнне гадавіны будзе спрыяць аб’яднанню дэмакратычных сіл у краіне. Плануецца правядзенне вулічнай акцыі. У рамках урачыстасцяў могуць адбыцца і круглыя сталы.

Старшыя партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказвае сваю пазіцыю: “БНФ выступае за тое, каб аргкамітэт быў утвораны як мага больш шырокі, каб прапановы ўсіх суб’ектаў былі ўлічаныя, каб сапраўды годна і сапраўды разам дэмакратычная супольнасць Беларусі адзначыла гэтую важную для кожнага свядомага грамадзяніна дату”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!