“Ня трэба быць занадта дасведчаным, каб адрозніць праўду ад хлусні. На працягу ўсяго кіравання Лукашэнкі беларуская мова свядома выціскалася з грамадскага ўжытку. Гэтая палітыка базуецца не толькі на рыторыцы Лукашэнкі, які заяўляў, што існуе толькі дзве вялікія мовы – расейская і анлійская – і што па-беларуску нельга нічога вялікага сказаць”.

Таварыства беларускай мовы, прадстаўнікі дэмакратычнага руху неаднаразова заяўлялі аб катастрафічным становічшы беларускай мовы ў краіне. Аляксей Шэін яшчэ раз падкрэсліў:  “Мы бачым, што колькасць беларускамоўных школ і вучняў, якія навучаюцца па-беларуску, у параўнанні з сярэдзінай 90-х знізілася катастрафічна. Дзяржаўныя СМІ  вяшчаюць амаль выключна па-расейску. Па-расейску ж размаўляюць ці не ўсе дзяржчыноўнікі, за выключэннем хіба самога Латушкі. Таму не трэба рабіць добрую міну пры дрэннай гульні”.

Палітык дадаў: “Пакуль у Беларусі не зменіцца ўлада, сур’ёзных зменаў у пытанні развіцця беларускай мовы чакаць не даводзіцца. Толькі ў нармальнай, вольнай краіне будзе развівацца беларуская мова. Але для гэтага, безумоўна, трэба будзе прыняць і рэалізаваць цэлы комплекс мер”.

Ад рэдакцыі сайта: запрашаем нашых чытачоў актыўней далучацца да дыскусіі пра ролю,  месца і стан беларускай мовы ў нашым жыцці


Поделиться ссылкой: