Маці Мікалая Аўтуховіча атрымала падтрымку ад незнаёмых людзей

3

“Ведаеце, пасля таго, як “Народная Воля” надрукавала інтэрв’ю са мной, да мяне звярнуліся некалькі чалавек. На жаль, я не ўсіх магу падзякаваць. Напрыклад, адзін мужчына даслаў мне грошы. Я прачытала адрас і знайшла ў даведніку нумар тэлефона, але там сказалі, што гэтага мужчыны няма. А я так хачу выказаць усім людзям падзяку за тое, што падтрымалі мяне ў такі цяжкі час. Сын напісаў мне, што прачытаў газету. Яму яе не далі, а ўжо ў Гродна нехта даў яму той нумар. Ён мне напісаў, што расстроіўся з-за таго, што я перажываю. А як мне не перажываць? Кожная маці перажывае за сваіх дзяцей. Спадзяюся, што Мікалая адпусцяць на волю, як і іншых палітвязняў. Колькі ж яго будуць там трымаць?! Галоўнае, каб выйшаў. Яму трэба быць дома, а не ў турме. Дзякуй, што людзі ў бядзе не пакідаюць. Да мяне ўвесь час падыходзяць на вуліцы, падтрымліваюць, просяць перадаць Мікалаю добрыя словы”, — сказала Лідзія Юльянаўна Аўтуховіч “Народнай Волі”.


Няма запісаў для адлюстравання