Быў зэкам, стаў – “Чалавекам года”

1

Цікава, што “Чалавекам года” у намінацыі “Вытворчая дзейнасць” названы дырэктар ААТ “Новая Друць” Уладзімір Канавалаў.

Былы старшыня Клімавіцкага райвыканкама Уладзімір Канавалаў у 2005 годзе быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Клімавіцкая справа была ледзь не адной з першых сапраўды гучных і антыкарупцыйных. Канавалава, які меў на Магілёўшчыне добрыя сувязі, судзіў Гомельскі абласны суд. Тлумачылася гэта тым, что прыгавор у “чужой вобласці” будзе вынесены больш справдялівы.

У любым выпадку пасля вызвалення былы старшыня райвыканкама ў Клімавічы ўжо не вярнуўся, але і не згубіўся. На роднай Магілёўшчыне ён узначаліў адну з лепшых гаспадарак Бялыніцкага раёна. І вось зараз нават аказаўся адным з тых, хто ўганараваны пачэсным званнем. Што ж тычыцца Клімавічаў, то там чарговы “гучны скандал”. На гэты раз у ім аказаўся замешаны начальнік раённай міліцыі.


Няма запісаў для адлюстравання