Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да байкоту

5

У спрэчках палітыкаў наконт таго, ці прымаць удзел у той кампаніі, якую беларускія ўлады называюць “выбарамі”, прадстаўнікі інтэлігенцыі сталі на бок прыхільнікаў стратэгіі байкоту.

“Самая простая і дзейсная форма пратэсту – БАЙКОТ, як адпаведны адказ грамадства на стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян, — гаворыцца ў звароце, які адрасаваны не толькі палітыкам, але і кожнаму выбаршчыку. — Байкот – гэта спыненне супрацоўніцтва з рэжымам у любых законных і даступных кожнаму з нас формах. Кожны можа не прымаць удзел у выбарчым фарсе, пакуль не будуць вызваленыя і не адноўленыя ў грамадзянскіх правах усе палітвязні і да таго часу, пакуль не будзе забяспечаны празрысты падлік галасоў”.

“Беларусы жадаюць, каб дзяржава абараняла сваіх грамадзян – нашыя галасы, нашае здароўе, наш дабрабыт, нашую годнасць, а ў цяжкую хвіліну – і права кожнага з нас на жыццё.

Людзі ўсё больш усведамляюць, што іх жыццё наўпрост залежыць ад таго, якія выбары адбудуцца ў краіне – звычайны фарс, ці нармальны празрысты працэс барацьбы кандыдатаў без ціску з боку дзяржавы.

Выбары ў краіне могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі толькі пры абавязковым удзеле прадстаўнікоў партыяў і кандыдатаў ў выбарных камісіях усіх узроўняў і пры магчымасці сапраўднага назірання за падлікам галасоў.

Ва ўмовах, калі дзяржава пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці ажыццявіць неад’емныя правы, у тым ліку і на свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, грамадзяне маюць права на пратэст”, — гаворыцца ў дакуменце.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!