7 лютага ў кнігарні “Ў” адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. Пасля ўрачыстага адкрыцця госці запрашаюцца на  літаратурную вечарыну “Глобус Беларусі”, у якой возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Валянціна Аксак і Валярына Кустава.

12 лютага ў кнігарні “Ў” адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае” і “Малы і Білан” з удзелам аўтаркі. На прэзентацыі ізноў можна будзе пабачыць лялечны тэатр Веранікі Фаміной і паслухаць дзіцячыя песенькі ў выкананні Галіны Казіміроўскай і Змітра Вайцюшкевіча. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Уваход вольны.



Поделиться ссылкой: