У пятніцу сярод дня зайшлася полымем прыватная крама на вуліцы Стаханаўскай. Папярэдняя прычына ўзгарання прадуктовага магазіна – няспраўны ацяпляльны кацёл… Спачатку ўспыхнуў дах, пасля агонь дайшоў да залы, каморы і калідораў. На шчасце гаспадара, пажарнікі прыімчалі вельмі хутка і здолелі лакалізаваць агонь.

У выніку ўдалося выратаваць прадукты і нават дакументацыю разам з сейфам. Ніхто з людзей не пацярпеў. Але шкода, нанесеная прыватніку, пераваліла за 50 мільёнаў рублёў.



Поделиться ссылкой: