Нагадаем, рашэнне аб накіраванні Аляксандра Крутога ў стацыянар прыняў суд у снежні 2011 года. Дачка вязня, Інэса Крутая, не згодная з рашэннем суда, і лічыць, што што пераслед бацькі звязаны са справай аб тэракце ў мінскім метро, па якой яна праходзіла пацярпелай, а бацька абараняў яе інтарэсы. У час працэсу Аляксандр Круты задаваў суду «нязручныя пытанні» і прапаноўваў адмяніць смяротную кару.

У апошнім лісце, датаваным 29 студзеня 2012 года, мінчанін амаль не піша пра сябе, увесь яго ліст – гэта клопат і трывога за лёс і жыццё дачкі Інэсы Крутой. Ён даводзіць, што стан здароўя яго дачкі Інэсы, пацярпелай пры тэракце, імкліва пагаршаецца, у хрусталіку левага воку металічны аскепак. Калі давядзецца рабіць аперацыю, спатрэбяцца грошы. Інэса жыве з маці, інвалідам другой групы, на адну пенсію. « Для іх праблема выканаць неабходныя хатнія справы, раней, пакуль мяне не пасадзілі, пра ўсе гэта клапаціўся я, а зараз няма каму», – піша вязень.

Ён выказвае занепакоенасць, што асноўныя праблемы са здароўем у дачкі звязаныя з пашкоджаннем і парушэннем дзейнасці галаўнога мозгу, траўмамі, атрыманымі пры выбуху ў метро. Аляксандр Круты пералічвае шэраг праблемаў яго дачкі: медыцына не правялі поўнай дыягностыкі галаўнога мозгу, здароўе пагаршаецца, а дапамогі няма, Інэса да гэтага часу не атрымала кампенсацый, у яе няма групы інваліднасці, адпаведна, і пенсіі яна не атрымлівае. «З тых мільярдаў, што сабралі людзі для пацярпелых у метро, наколькі я ведаю, Інэса не атрымала нічога. Добра, што знаходзяцца людзі, якія дапамагаюць Інэсе, інакш бы яна не выжыла. Звароты дачкі ва ўсе інстанцыі праігнараваныя. Гэта далёка не ўвесь пералік нашых праблемаў», – адзначае Аляксандр Круты.

Гомельскія грамадзянскія актывісты не засталіся ў баку ад праблемаў, і вырашылі арганізаваць збор матэрыяльнай дапамогі пацярпелай ад тэракту ў метро. Таксама яны просяць далучацца да збору сродкаў усіх нераўнадушных людзей.

Звязацца з Інэсай Крутой можна па тэлефоне 8 017 2 70 7304.



Поделиться ссылкой: