Пракуратура Гродна патрабуе больш пільна сачыць за гарадскім транспартам

2

А таксама нормаў і патрабаванняў да тэхнічнага стану транспартных сродкаў і арганізацыі бяспечнага дарожнага руху.

Рэакцыю пракуратуры выклікалі шматлікія скаргі грамадзянаў на працу гарадскога транспарту ў Гродна. У часе праверкі было ўстаноўлена, што летась траіх кіроўцаў таксі супрацоўнікі ДАІ затрымлівалі за кіраванне ў нецвярозым стане. Сярод таксістаў найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца такія парушэнні як праца без таксометра, кіраванне аўтамабілем з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, парушэнне хуткасных рэжымаў, размовы па мабільным тэлефоне падчас руху, перавозка пасажыраў звыш колькасці пасажырскіх месцаў, парушэнне правілаў абгона, а таксама правілаў прыпынку для пасадкі ці высадкі пасажыраў.

Інспектары выявілі 52 факта перавозкі пасажыраў без ліцэнзіі і 5 – без тэхнічнага агляду. Летась адбылося 8 ДТЗ, у якіх па віне кіроўцы загінуў пасажыр, а 7 чалавек былі цяжка траўмаваныя.


Няма запісаў для адлюстравання