Польскі суддзя прыедзе на суд у справе Андрэя Жукаўца

7

Былы прадпрымальнік Андрэй Жукавец знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Ён неаднаразова звяртаўся да польскіх уладаў, каб атрымаць палітычны прытулак. Але дагэтуль станоўчага адказу на свой запыт не атрымаў. Супраць Жукаўца на радзіме распачата крымінальная справа. Сам ён называе гэта палітычным пераследам за яго апазіцыйную дзейнасць.

17 лютага судзя Наталля Пыкіна апытае сведак у крымінальнай справе. На працэсе будзе прысутнічаць польскі суддзя Шчэнсны Шыманьскі. Сам Андрэй Жукавец на паседжанні прысутнічаць не зможа, бо, як толькі ён паспрабуе перасячы беларускую мяжу, яго затрымаюць і накіруюць у следчы ізалятар.


Няма запісаў для адлюстравання