Пра гэта паведамляе tvn24.plса спасылкай на кіраўніцтва польскай паліцыі. Нагадаем, што ў снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў варшаўскім аэрапорце, бо ён быў у спісе Інтэрполу. У спіс экс-кандыдат трапіў па запыце беларускіх уладаў пасля ўцёкаў з краіны. Палітуцекача адпусцілі толькі пасля таго, як у справу ўмяшалася польскае Міністэрства замежных справаў.

Але выявілася, што яшчэ летам 2011 года Інтэрпол ведаў, што Міхалевіча шукаюць з палітычных прычын. Таму запыт беларускіх улад мусіў быць скасаваны. Польскія журналісты спрабавалі даведацца, чаму звесткі з Францыі не трапілі ў Польшчу. Але ў МЗС кажуць толькі, што прадстаўнік Польшчы два месяцы не можа спаткацца з кіраўніцтвам Інтэполу.

У польскай паліцыі кажуць, што звесткі пра палітычны характар справы Міхалевіча кіраўніцтва Інтэрполу даслаў толькі ў мінскае бюро арганізацыі, а не ва ўсе 188 краін-чальцоў.  

 



Поделиться ссылкой: