Наколькі актыўна ўдзельнічаць апазіцыі у будучых парламенцкіх выбарах? Ці насамрэч байкот гэтай палітычнай кампаніі дасць плён? Адказаў на гэтыя пытанні прадстаўнікі айчыннага апазіцыйнага лагера маюць шмат. Нехта гаворыць, што апазіцыі варта ісці да канца. Раздаюцца галасы ў падтрымку таго, што яна павінна ўдзельнічаць у кампаніі, але за некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасавання трэба будзе зняць сваіх кандыдатаў.

А вось падстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Народны байкот” у якую увайшлі палітык Віктар Івашкевіч, сустаршыня незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектпрннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў і шэраг іншых дэмакратычных актывістаў, упэўнены: выбары ў Палату прадстаўнікоў трэба байкатаваць.

“Актыўны байкот —гэта адзіны дзейсны рычаг, які можа прымусіць улады выпусціць палітвязняў, — упэўнены Віктар Івашкевіч. – Таму я здзіўлены прапановай некаторых палітычных структур пачакаць да верасня, каб потым прымаць нейкае рашэнне аб зняцці кандыдатаў. Цягнуць з гэтым пытаннем да верасня – гэта значыць даць карт-бланш рэжыму на чале з Аляксандрам Лукашэнкам да восені трымаць палітзняволеных за кратамі. А кожны дзень для іх там – гэта сапраўдная пакута…”

Віктар Івашкевіч нагадаў, што летам мінулага года прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый, сярод якіх былі Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыі БНФ і “Справядлівы свет”, грамадзянская кампанія “Гаавары праўду” і рух “За свабоду” падпісалі дакумент, у якім былі выстаўлены патрабаванні да ўлады. “Сярод іх было патрабаванне спыніць усе крымінальныя справы ў дачыненні да ўсіх палітзняволенных і рэабілітаваць іх у правах, — нагадвае Івашкевіч. — У адваротным выпадку гэтыя структуры пакідалі за сабой права байкатаваць выбары. І што зараз? Ці рэабілітаваны палітзнволеныя? Ці на волі Саннікаў, Статкевіч і астатнія палітвязні? Не! Дык куды падзелася прынцыповасць? Відавочна, што для тых, хто збіраецца ўдзельнічаць у выбарчым спектаклі ёсць нейкая тайная матывацыя, якая не агучваецца Але яе агучыла старшыня ЦВК Ярмошына, якая заявіла аб тым, што некаторыя апазіцыянеры пойдуць на выбары, таму што іх туды загоняць “доўгім доларам”.

На думку Івашкевіча, дзіўна выглядаюць заявы некаторых палітыкаў аб тым, што “няма чаго байкатаваць”(маецца на увазе заява старшыні руха “За свабоду” Аляксандра Міленквіча аб тым, што раз у Беларусі няма выбараў, то і няма чаго байкатаваць, – Аўт). “Няма чаго байкатаваць, тады навошта ўдзельнічаць у тым, чаго няма?” – задаецца пытаннем Івашкевіч.

Каардынатары кампаніі “Народны байкот” абяцаюць, што актывісты, якія працуюць у пятнаццаці гарадах краіны ўжо з сённяшняга дня пойдуць у народ. “Наша мэта ў тым, каб да верасня матэрыялы пра байкот выбараў атрымала большая частка насельніцтва Беларусі”, — заяўляюць яны. І нагадваюць, што па законе можна агітаваць як “за”, так і “супаць” кандыдата, а таксама за байкот выбараў. “Мы быудзем рыхтаваць сваіх назіральнікаў, якія на выбарчых участках будуць фіксаваць узровень яўкі людзей. І калі людзі адчуюць, што байкот адбыўўся, то магчыма гэта прывядзе да акцый палітычнага патэста ў Беларусі…” – заявіў Віктар Івашкевіч.

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Хто ў лес, хто па дровы (фотарэпартаж)

Фота аўтара

ДАРЭЧЫ:
Вымушаны ўнесці яснасць у некаторыя заявы, якія былі зроблены на прэс-канферэнцыі. Лідар Руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч сапраўды выказваўся наконт таго, што “няма чаго байкатаваць”. Але ягоная пазіцыя насамрэчы таксама называецца “актыўным байкотам”, але кардынальна адрозніваецца ад “байкоту ўзору Івашкевіча”. Днямі ў інтэрв’ю радыёстанцыі “Нямецкая хваля” Мілінкевіч яе дакладна сфармуляваў.

— Мне бліжэй пазіцыя актыўнага байкоту – мы ідзем на гэтыя псеўдавыбары, сустракаемся з людзьмі, выкарыстоўваем дазволеныя перадвыбарныя працэдуры, у тым ліку выступленні па тэлебачанні, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч. — І кожны кандыдат у дэпутаты, калі ён сумленны чалавек, кажа пра тое, што адбываецца ў краіне. А перад самым галасаваннем кандыдаты могуць зняць свае кандыдатуры…  Я прыхільнік актыўнага байкоту, пакуль палітвязні ў турме. Калі іх вызваляюць, то можна на выбарах ісці і да канца. Нічога страшнага. Я ў 2006 годзе казаў на кожнай сустрэчы з выбаршчыкамі, што выбараў няма. Я прасіў прагаласаваць за дэмакратычных кандыдатаў і выйсці людзей на плошчу. І людзі прыйшлі. Цяпер жа мы можам правесці дыскусію ў грамадстве. У ім моцны страх, людзі стаміліся.
А калі мы яшчэ не прыйдзем да выбаршчыкаў, то яны падумаюць, што ў іх проста няма альтэрнатывы. Таму вельмі важна паказаць, што апазіцыя ёсць. Так, нас саджаюць у турмы, звальняюць з працы, штрафуюць, але мы ўсё роўна дзейнічаем. Мы што-то можам у гэтай краіне, у людзей павінна з’явіцца вера ў перамены. А інакш — пустэча, пратэсты на кухнях і гарэлка”.


Поделиться ссылкой: