Адлічаны аспірант спадзяецца праз суд аднавіцца на вучобе

4

Нагадаем: летась магілёвец Аляксей Паўлоўскі дабіваўся засялення ў акадэмічны інтэрнат. Пасля таго, як ён даведаўся аб тым, што ў інтэрнаце жывуць людзі, якія даўно скончылі аспірантуру, пачаў збор подпісаў сярод іншых аспірантаў з патрабаваннем вырашыць праблему з жыллём. Паўлоўскі нават даслаў ліст у Міністэрства адукацыі і нават прыгразіў мітынгам адміністрацыі Акадэміі навук, калі пытанне не вырашыцца.

Аляксей Паўлоўскі і яшчэ чатыры аспіранты, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі, накіравалі лісты са скаргамі ў Адміністрацыю прэзідэнта і міністэрства адукацыі. У лістах маладыя людзі папрасілі даць ім пакой, а таксама кампенсаваць тыя грошы, што яны патрацілі на арэнду жылля.
Па словах Аляксея Паўлоўскага, інтэрната яму так і не далі, затое кіраўніцтва аспірантуры пачало на яго аказваць ціск.

 Спачатку ад працы з Аляксеем Паўлоўскім адмовіўся навуковы кіраўнік, намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Уладзімір Кульчыцкі. Пазней ад працы з аспірантам адмовіліся яшчэ два супрацоўнікі інстытута.

Адной з прычынаў Аляксей Паўлоўскі лічыць і яго членства ў незалежным прафсаюзе РЭП.

 Дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Іосіф Залуцкі сказаў, што аспірант Аляксей Паўлоўскі скрыўляе факты, хлусіць. “Я не магу нічога ніякаму Паўлоўскаму даць, таму што ў нас нічога няма. Ёсць адзін інтэрнат, які выдаецца ў парадку чаргі”.

Суд пачнецца 3 лютага ў 14.30.


Няма запісаў для адлюстравання