“Прысуд ідзе ў разрэз з прававымі прынцыпамі, якія абараняюць правы чалавека ў Еўропе. Існуюць таксама істотныя прычыны сумнявацца ў тым, што судовы працэс быў справядлівы. Расстрэл двух чалавек яшчэ больш запляміць рэпутацыю Беларусі і пакажа наколькі далёка знаходзіцца краіна ад еўрапейскіх каштоўнасцяў”, — гаворыць у заяве Кіма Сасі.

Нагадаем: тэракт адбыўся 11 красавіка 2011 году. У ім загінулі 12 чалавек і больш за 150 былі параненыя. Улады заявілі, што следчыя за суткі раскрылі злачынства і ў хуткім часе адбыўся суд. Жан-Клод Міньён, прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, таксама выступіў з заявай, у якой крытыкуецца прысуд. Ён звярнуў увагу на тое, што прызнанне ад Канавалава і Кавалёва следчыя атрымалі катаваннямі. 

Беларусь адзіная краіна Еўропы, якая не з’яўляецца часткай Савета Еўропы і не ратыфікавала Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.

Поделиться ссылкой: