Распачаты “Грамадскі трыбунал”

0

У распаўсюджанай заяве сябры групы прапануюць грамадзянам звяртацца са сваімі прапановамі і прадстаўляць інфармацыю, якая тычыцца катаванняў: “Мы распачынаем грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі , распачынаем “Грамадскі трыбунал”. Мы прапануем  далучыцца ўсім неабыякавым  людзям і разам асудзіць бесчалавечнае стаўленне да людзей у калоніях, турмах, РАУСах і інш.”.

Неаднаразова Камітэт ААН супраць катаванняў людзей рабіў заўвагі беларускім уладам і патрабаваў выправіць сітуацыю ў пенітэнцыярных установах і ўпраўленнях міліцыі. У незалежным беларускім друку час ад часу з’яўляецца інфармацыя пра гвалтоўныя метады падчас следчых дзеянняў, а таксама сведчанні людзей, якім давялося адчуць катаванні ў турмах.

 Пасяджэнне “Грамадскага трыбунала” адбудзецца 2 лютага на Управе партыі БНФ.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!