Барыс Кіт сустракае 102-годдзе бадзёрым і жартаўлівым

9

На пытанне карэспандэнта “Як здароўе?” адказвае жартаўліва: “Яшчэ жыву і буду жыць”. Карэспандэнт “Народнай Волі” пацікавіўся, а ці можа спадар Кіт стаяць “у позе чаплі” – на адной назе з выцягнутамі наперад рукамі, другая сагнутая ў калене, галава нахіленая, як ён дэманстраваў на сваё стагоддзе? У адказ пачулася: “Прыязджайце – убачыце”. 

Як і раней, Барыс Кіт шмат чытае, цікавіцца падзеямі як у свеце, так і на радзіме, вядзе вялікую перапіску. Кожны тыдзень тэлефануе ў Мінск жонцы Васіля Быкава – Ірыне Міхайлаўне і вядой вучонай Лідзіі Сымонаўне Савік, з якімі падтрымлівае сяброўскія сувязі ўжо многія гады.


Няма запісаў для адлюстравання