Андрэй Мікалаеў спыніў галадоўку на просьбу Ірыны Халіп

2

Нагадаем: 27 студзеня Андрэй Мікалаеў, які сам быў фігурантам справы, распачатай уладамі пасля падзеяў 19 снежня, абвясціў галадоўку пасля таго, як даведаўся аб тым, што экс-кандыдату на пасаду прэзідэнта Андрэю Саннікаву не задаволілі прашэнне аб памілаванні.

   Ірына Халіп папрасіла Андрэя Мікалаева спыніць галадоўку, патлумачыўшы, што мэта ў сённяшняй палітычнай сітуацыі дасягнута ўсё роўна не будзе. Андрэй Мікалаеў сказаў “Народнай Волі”: “Я пагадзіўся з Ірынай Халіп. Сапраўды – лепш я буду жывы і нечым дапамагу Саннікаву і яго сям’і, чым я буду хворы і не здольны прыносіць хоць нейкую карысць”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!