ААН заступіўся за Мечыслава Грыба

3

Камітэтам па правах чалавека ААН вынесена станоўчае рашэнне па індывідуальнай скарзе Мечыслава Грыба аб парушэнні Рэспублікай Беларусь яго правоў, прадугледжаных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычыных правах.

Мечыслаў Грыб пасля таго, як пакінуў пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета ў 1996 годзе, атрымаў ліцэнзію адваката і працаваў у адной з раённых кансультацый Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Пасля пазачарговага іспыту на права заняцця адвакацкай дзейнасцю ў ліпені 1997 года, які былы старшыня Вярхоўнага Савета паспяхова здаў, у выдачы ліцэнзіі яму было адмоўлена па прычыне таго, што ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у шэсці, прысвечаным гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта было расцэнена як парушэнне адвакацкай этыкі.

Падчас абскарджвання адмовы ў выдачы адвакацкай ліцэнзіі Мечыслаў Грыб прайшоў усе нацыянальныя судовыя інстанцыі, і ў 2004-м годзе з дапамогай юрыстаў БХК звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Працэс разгляду скаргі доўжыўся каля сямі гадоў.

У выніку Камітэтам было прынята меркаванне, згодна з якім, у справе Грыба Беларусь парушыла яго права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на мірныя сходы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!