У звароце адзначаецца, што падчас з’езду 17 снежня а 17:30 па асабістым загадзе дырэктара ПК МТЗ у актавай залі, дзе адбываўся з’езд, было адключана асвятленне. Пры гэтым арэнда залі была своечасова і цалкам аплачана да 19:00.

“Мы ацэнваем гэтыя дзеянні адміністрацыі ПК МТЗ як зрыў Устаноўчага з’езду і патрабуем кампенсаваць час ад 17:30 да 19:00, калі было сарванае мерапрыемства. Дырэктару палаца мы даем час да 5 лютага, каб вырашыць гэтае пытанне ў дасудовым парадку. Калі пытанне не будзе вырашана, мы будзем падаваць у суд з патрабаваннем не толькі кампенсацыі часу, але і маральнай шкоды”.

Нам надакучыла мірыцца з беззаконнем, як з боку Мінюста, так і ПК МТЗ, які парушае дамовы. Безумоўна, мы разумеем, у якой краіне жывем, але паспрабуем дабіцца выканання нашых правоЎ да канца”,- адзначыў прэс-сакратар БХД  Дзяніс Садоўскі.

Поделиться ссылкой: