Сяргея Каваленку трымаюць у Віцебскім следчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 415 Крымінальнага кодэса (ухіленне ад адбывання пакарання). Сяргей быў пакараны ў 2010 годзе так званай “хатняй хіміяй” за тое, што вывесціў бел-чырвона-белаы сцяг на навагодняй елцы ў цэнтры Віцебска. Міліцыянеры зафіксавалі, што падчас адбыцця пакарання Каваленка дапусціў парушэнні рэжыму –  вяртанне  дахаты пазней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністрацыйных спраў, распачатых супраць яго падчас умоўнага пакарання.

У следчым ізалятары Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту.

Яго справу ўжо перадалі ў суд Першамайскага раёна Віцебска. Дату пасяджэння яшчэ не прызначалі.



Поделиться ссылкой: