З дня абвяшчэння прысуду, пратэстуючы супраць такога рашэння Вярхоўнага суда, трымае галадоўку мінчанка, інвалід другой групы Святлана Чорная.

Спыняць галадоўку жанчына не збіраецца:

“Я пратэстую супраць самога прысуду. Лічу, што віна гэтых маладых людзей не даказана”, — гаворыць Чорная. Нават калі чалавек прызнаў сябе вінаватым, паводле беларускіх законаў, гэта не з’яўляецца падставай для прызнання яго вінаватым”.

Святлана Чорная будзе працягваць галадоўку, нягледзячы на тое, што Дзмітрый Канавалаў не стаў пісаць прашэнне аб памілаванні.



Поделиться ссылкой: