Ён прапанаваў прыняць рашэнне аб пераглядзе тарыфаў на гарадскія і прыгарадныя перавозкі. Цяпер, згодна з інфармацыяй infobank.by, у прыгарадным транспарце пасажыры плацяць за адзін кіламетр ад 220 да 342 рублёў. Чыноўнікі лічаць, што можна павялічыць кошт да 700 рублёў. 

Валеры Шкуратаў прапанаваў падвысіць памер штрафа за безбілетны праезд да адной базавай велічыні. Пакуль “зайцы” плацяць 0,2 базавай велічыні (гэта 7 000 рублёў). Ад 1 красавіка 0,2 базавай будзе каштаваць 20 000 рублёў, але па новых правілах плаціць давядзецца 100 000 рублёў.

Транспартнікі разлічваюць такім чынам падвысіць эфектыўнасць інвестыцыйных праектаў. Летась сталічны аўтатранспартны парк абнавілі толькі на 5%, хаця планавалі 10%. Плануецца зрабіць аўтаматызаваную сістэму ўпраўлення сталічным транспартам, а таксама дыферэнцыраваную сістэму аплаты за праезд у залежнасці ад часу, колькасці прыпынкаў і г.д.



Поделиться ссылкой: