Прыклад астатнім падаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

 
Каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Гузь патлумачыў мэту акцыі: «Мы спадзяемся, што, убачыўшы відэа, украінцы зацікавяцца, за што менавіта асуджаны той ці іншы беларускі палітык ці актывіст, пра якога ідзе размова ў відэа-звароце. Думаем, некаторыя з украінцаў пасля прагляду відэа захочуць неяк падтрымаць гэтых палітвязняў, напрыклад,  напісаць ім ліст. Кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў пастаянна праходзяць у Еўропе. У гэтым сэнсе Украіна не такая актыўная. Гэта, вядома ж, тлумачыцца адсутнасцю на дадзены момант дэмакратыі і ў самой Украіне. Але калі ў турмах працягваюць заставацца такія нашыя даўнія сябры, як Зміцер Дашкевіч, мы не можам застацца ў баку ад  іх падтрымкі ў межах тых магчымасцяў, якія ў нас маюцца”.

У канцы кожнага роліка будуць размяшчацца адрасы, на якія беларускім палітвязням можна напісаць ліст.



Поделиться ссылкой: