Мінскім рэстаранам дазволілі не пускаць кліентаў, якія хочуць скарыстацца выключна прыбіральняй. Сталічныя ўлады адмянілі свой загад, які з 2008 года абавязваў кавярні і бары, пускаць усіх жадаючых мінакоў у туалет. Прычым, як высветлілася, гэтае рашэнне Мінгарвыканкама было скасаванае… яшчэ ў 2010 годзе. У прэс-службе тлумачаць, што прычыны адмены не ведае нават чыноўніца, якая цяпер курыруе гарадскую гаспадарку – гэта адбылося яшчэ да яе прыходу на пасаду, перадае Еўрарадыё



Поделиться ссылкой: