Старшыня Рагачоўскага райвыканкама змагаецца з інтэрнэт-сайтам

1

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Дашкевіча дадому і паведамілі, што спадар Банчук хоча прыцягнуць да адказнасці адміністрацыю сайта www.vrogacheve.ru. На сайце была змешчана інфармацыя аб тым, што галоўны вертыкальшчык кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.
  
Дзяніс Дашкевіч паведаміў: «На маё пытанне, з чаго ён наогул узяў, што я з’яўляюся адміністратарам сайта, міліцыянт адказаў вычарпальна: “Мы не ведаем, і гэта наогул не нашы пытанні!”».

Дзяніс Дашкевіч распавёў, што заснавальнікі сайта знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, а ў горадзе хапае іншых праблем, якія неабходна вырашаць: музычная школа ў Рагачове будавалася 15 гадоў, на СХТ часцяком знікае вада, аўтобусы ездзяць не па раскладзе і г.д.

Дзяніс дадаў: «Як растлумачылі супрацоўнікі міліцыі, галоўнай мэтай візіту было паглядзець, ці не вяду я амаральны лад жыцця, бо я неаднаразова прыцягваўся за адміністрацыйныя правапарушэнні, у прыватнасці за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу. Тут я даведаўся, што, аказваецца, стаю на нейкім ўліку, і зараз мяне будуць пастаянна правяраць, як “недобранадзейнага элемента”».

Сябры аргкамітэта БХД адзначаюць, што гэта далёка не першы выпадак, калі на заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі спрабуюць ціснуць з дапамогай мясцовай міліцыі. Некаторых падпісантаў дакументаў на рэгістрацыю партыі палохалі на працы звальненнямі і адлічэннем з вучобы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!